Дасье па помніках архітэктуры Полацка перададзена ў ЮНЕСКА
Дасье па намінацыі “Матэрыяльнае ўвасабленне духоўнай спадчыны Святой Еўфрасінні Полацкай” перададзена ў Цэнтр сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Матэрыялы дасье будуць вывучаць эксперты.
Спецыялісты арганізацыі пабываюць у Беларусі і на месцы ацэняць прапановы па ўнясенні ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, пасля чаго аб’ект будзе ўключаны ў гэты спіс.
У дадзены спіс раней ужо ўвайшлі Белавежская пушча (1979 год), замкавы комплекс у Міры (2000 год), архітэктурна-культурны комплекс Радзівілаў у Нясвіжы і Геадэзічная дуга Струве (2005 год).
Паводле БелТА.