Палачанка пазмагаецца не толькі за карону “Міс Беларусь”, але і за кватэру ў сталіцы
Студэнтка Полацкага дзяржаўнага універсітэта Вольга Прышывалка стала пераможцай чарговага этапу нацыянальнага конкурсу прыгажосці, які адбыўся напрыканцы лютага ў Мінску. Вольга – будучы архітэктар, яна вучыцца на інжынерна-будаўнічым факультэце ПДУ.
У полуфінале ўдзельнічалі па 12 дзяўчат ад кожнай вобласці краіны, якіх прафесійнае журы атабрала падчас рэгіянальных кастынгаў. Яшчэ адну прыгажуню ад Віцебшчыны абяруць падчас тэлефоннага галасавання тэлегледачы канала ОНТ 5 красавіка.
Плануецца, што фінал конкурса прыгажосці пройдзе 2 траўня ў Палацы рэспублікі. Сёлета апроч тытулу “Міс Беларусь”, пераходзячай кароны і права прадстаўляць нашу краіну на міжнародных конкурсах, пераможца атрымае кватэру ў Мінску, якую прадаставіць ОНТ.