Школьны хор з Наваполацку запрошаны на Харавыя Алімпійскія гульні

Узорны мастацкі калектыў Беларусі хор “Звонкія галасы” наваполацкай СШ №3 з музычна-харавым ухілам стане ўдзельнікам V Харавых Алімпійскіх гульняў, якія летам пройдуць у аўстрыйскім горадзе Грац.

Дзявочы хор, у складзе якога 30 удзельніц, атрымаў запрашэнне на гэты прэстыжны музычны форум дзякуючы перамозе на міжнародным конкурсе “Айстэтфод” у Вялікабрытаніі. Пасля такога поспеху хор правёў некалькі канцэртаў у гэтай краіне, а канал Бі-Бі-Сі зняў пра яго тэлефільм.

На Харавых Алімпійскіх гульнях наваполацкія школьніцы прадставяць чатыры кампазіцыі, у прыватнасці, твор беларускага кампазітара Уладзіміра Гаркушы “Званы Сафіі”, духоўную музыку і творы французскіх кампазітараў, паведамляе БелТА.

Меткі:

Чытайце яшчэ