Мірон ушанаваў Палуту Бадунову

Чарговы сцяг бел-чырвона-белага марафону быў вывешаны ў Віцебску 16 сакавіка блізу васьмі гадзін вечара на жылым доме па вуліцы імя Герцэна.
Бел-чырвона-белы сцяг у гонар Палуты Бадуновай. Фота Сержука Серабро

Паводле Барыса Хамайды з крыніц вартых даверу стала вядома, што да сцяга прымацаваная цыдулка: “Гонар і пашана мужнай палітычнай дзяячцы Беларускай Народнай Рэспублікі Палуце Бадуновай. Менавіта яе подпісы стаяць пад другой і трэцяй устаўнымі граматамі. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон!”

Бел-чырвона-белы сцяг у гонар Палуты Бадуновай. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ