Віцябчане ўдзельнічаюць у рэспубліканскай акцыі па напісанні дыктоўкі па беларускай мове
Сёння ў офісе партыі БНФ у Віцебску пройдзе дыктоўка па беларускай мове ў межах агульнанацыянальнай акцыі, прымеркаванай да 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У ёй возьмуць удзел сябры “Моладзі БНФ”.
Падобную дыктоўку напісалі ў панядзелак 12 сябраў БНФ падчас пашыранага паседжэння гарадской Рады партыі.
Акрамя таго, абласная арганізацыя партыі БНФ 23 сакавіка плануе правесці дыктоўку ў беларускай залі абласной бібліятэцы. Наконт гэтага мерапрыемства пададзена адпаведная заяўка.