Ў Полацку створаны Маладзёжны атрад аховы правапарадку
У мінулым годзе ў Полацку створаны Маладзёжны атрад аховы правапарадку. На сённяшні дзень у яго складзе 8 маладзёжных дабраахвотных дружын прадпрыемстваў горада з агульнай колькасцю 51 чалавек і 5 дружын сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў з агульнай колькасцю 38 чалавек.
Дружыны актыўна прыцягваюцца да працы па ахове правапарадку супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў Полацкага гарвыканкама.