Мірон прызначыў спатканне Івонцы Сурвіле
У Віцебску няўлоўны Мірон вывесіў чарговы сцяг бел-чырвона-белага марафону на пяціпавярховым доме №1 па праспекце імя Чарняхоўскага, што побач з плошчай Перамогі.
На гэты раз, па словах Барыса Хамайды, які спаслаўся на крыніцы вартыя даверу, цыдулка ўтрымлівала тэкст: “Віншую з найвялікшым святам старшыню Рады БНР легендарную Івонку Сурвілу. Мы яшчэ сустрэнемся ў вольнай Беларусі. Жыве Беларусь! Жыве вечна!”