Пастырскае пасланне на каталiцкi Вялiкдзень
Умілаваныя Браты і Сёстры ў Хрысце!
Змёртвыхпаўстанне Пана – гэта найбольш вялікае і важнае свята для ўсіх хрысціянаў на цэлым свеце.
Давайце не баяцца любіць Езуса больш за ўсё ў нашым жыцці. Давайце будзем сапраўднымі вучнямі Езуса, асабліва ў хвіліны выпрабаванняў і цярпенняў. Будзем памятаць, што служэнне іншым - гэта служэнне самому Хрысту. А спакойны і шчыры настрой няхай прычыніцца да еднасці ўсіх вучняў Хрыста. Мы павінны таксама захоўваць адпаведную дыстанцыю са светам, гэта значыць часцей думаць аб тым, што нас чакае пасля смерці ў Божым Валадарстве, чым аб тым, як зручней і выгодней за ўсіх уладкавацца на зямлі.
На радасныя дні Пасхі жадаю шматлікіх дароў, якія змёртвыхпаўсталы Пан перадаў сваім вучням. Супакой і блаславенне, радасць і надзея, ласка добрага здароўя і задавальненне ад добра выкананых абавязкаў няхай заўсёды нам спадарожнічае.
“Не бойцеся! Ідзіце і абвясціце братам” (Мц 28,10) – Deus caritas est.
Молячыся аб плённым перажыванні Свята Змёртвыхпаўстання Пана, ад сэрца ўдзяляю пастырскае блаславенне: У імя Айца і Сына, і Святога Духа.
Пастырскае пасланне вiцебскага каталiцакага бiскупа Уладзiслава Блiна на Вялiкдзень. 2008 год.