Народные новости Витебска

У Оршы канфіскавалі недзяржаўную прэсу

У Оршы пасля ператрусу ў офісе дэмакратычных сіл супрацоўнікі праваахоўных органаў забралі ўсе наяўныя там асобнікі афіцыйна зарэгістраванай недзяржаўнай газеты «Товарищ» і самвыдатаўскага «Аршанскага весніка».

Як паведамляе прэс-служба БАЖ са спасылкай на кіраўніка Аршанскай філіі Партыі БНФ Алеся Шутава, старшы ўчастковы інспектар Мікалай Ваўчкоў і тры невядомыя асобы ў цывільным, якія праводзілі ператрус, адмовіліся патлумачыць прычыну вымання друкаваных выданняў.

На Алеся Шутава складзены пратакол і выпісаная позва з’явіцца ў аддзяленне міліцыі ў 10.00 25-га сакавіка, паведамляе прэс-служба БАЖ.