У паўфінал беларускага дзіцячага “Еўрабачання” выйшлі 4 прадстаўніцы Віцебшчыны

У паўфінал рэспубліканскага дзіцячага конкурса “Песня для Еўрабачання” выйшлі чатыры ўдзельніцы з нашай вобласці: віцябчанкі Аліна Канарова, Серафіма Кузняцова, Дар’я Міхайлава, а таксама лепельчанка Ірына Кулагіна. Серафіма ўжо спрабавала шчасце летась, а Аліна – у пазамінулым годзе. Дар’я і Ірына спрабуюць пакарыць музычную Еўропу ўпершыню.

Усяго для ўдзелу ў паўфінале прафесійнае журы пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Васіля Раінчыка выбрала 20 юных выканаўцаў з розных гарадоў краіны.

24 сакавіка паўфіналісты сустрэнуцца з сябрамі журы для праслухоўвання і кансультацый. Паўфінал “Песні для Еўрабачання” адбудзецца напрыканцы траўня 2008 года. Па ягоных выніках журы адбярэ 10 фіналістаў. Фінал пройдзе ў верасні ў форме гала-канцэрта ў Летнім амфітэатры ў Віцебску. Пераможца рэспубліканскага конкурсу вызначыцца па выніках тэлефоннага галасавання гледачоў і галасавання прафесійнага журы.

Меткі:

Чытайце яшчэ