Віцебскі Мірон з’явіўся на календарыках
Календарыкі з выявай няўлоўнага і таямнічага Мірона распаўсюджваюць у Віцебску.
Мінакам іх раздае беспартыйны актывіст і распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда. Міліцыянтам у вышуку Мірона гэтыя календарыкі не дапамогуць - на іх на змешчаны не фотаздымак Мірона, а яго мастацкае ўвасабленне. Аўтар малюнка Анатоль Полацкі бачыць Мірона ў вобразе бялявага хлопца-беларуса з закрытым павязкай тварам. На календарыку Мірон рыхтуецца ўзняць бел-чырвона-белы сцяг над віцебскай гарадской ратушай - сімвалам горада. Дарэчы, ў межах бел-чырвона-белага марафону, які быў абвешчаны Міронам з нагоды юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі адзін са сцягоў быў змешчаны на рыштаваннях Васкрасенскай царквы, што адбудоўваецца побач з ратушай.
Паводле Радыё Свабода.