Глыбоцкія ўлады 25 сакавіка знялі шыльду ў гонар Дуж-Душэўскага
Пакуль грамадскія актывісты, якія, па меркаванні міліцыянтаў, мелі дачыненне да ўсталявання на доме па вуліцы Горкага, 22 у Глыбокім шыльды ў гонар дзяржаўнага сакратара Рады БНР Клаўдзія Дуж-Душэўскага адказвалі на пытанні ў пастарунку, шыльду знялі.
Адбылося гэта менавіта 25 сакавіка, у дзень 90-х угодкаў абвяшчэння БНР. Як паведамляюць westki.info, у РАУС з нагоды ўсталявання шыльды звярнуўся начальнік глыбоцкага аддзела па жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Міліцыянты адрэагавалі на сігнал і зараз апытываюць мясцовых актывістаў, намагаючысся знайсці ў іх дзеяннях крымінал.