Стары млын разбіраюць на цэглу, каб пабудаваць спартыўную школу
Мы ўжо паведамлялі аб тым, што ў Глыбоцкім раёне вырашана зруйнаваць стары чырвоны млын, што месіцца у вёсцы Кашталянаўшчына
. Гэты млын, частка панскага маёнтка, быў пабудаваны у ХІХ стагоддзі і для свайго часу быў найлепшым у наваколлі. Зараз пабудову разбіраюць на цэглу, якую плануецца выкарыстаць на будаўніцтве конна-спартыўнай школы алімпійскага рэзерву.
Зараз конна-спартыўная школа адносіцца да ААТ “Глыбоцкая птушкафабрыка”. Як паведамляе bulletineonline.org, там утрымліваецца 25 коней, 10 з якіх – спартыўныя. Заняткі наведваюць больш як 20 дзяцей.
Чытайце яшчэ
1 каментар
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:
26/сакавік/2008 у 8:42
Пры чым тут спартовыя коні, калі нішчыцца гістарычная пабудова..
Якія заключэнні экспертаў??