У Віцебску распачалася кампанія цкавання Барыса Хамайды
25 сакавіка, пакуль вядомы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда быў затрыманы міліцыяй, невядомыя прымацавалі да яго балкона, які знаходзіцца на другім паверсе, чырвона-зялёны сцяг з цыдулкай, якая раздрукаваная на прынтары.
Сцяг быў ўсталяваны сярод і белага дня і грунтоўна замацаваны: дрэўка ўстаўлена ў адмысловыя металічныя скобы, якія прыкручаныя да шалёўкі балкона шрубамі, і дадаткова прыбітае цвікамі.
Цыдулка, прышпіленая да сцяга медным дротам, мае наступны змест: “У гонар дзяржаўнага беларускага сцяга. Слава сапраўдным патрыётам Айчыны. Жыве Канстытуцыя 1996 года, жыве вечна!!!”. Подпіс пад цыдулкай: “Беларус”.
Да гэтага спадару Хамайдзе два дні запар забівалі запалкамі і невядомай субстанцыяй замкі ў дзвярах кватэры. У выніку адзін з замкоў непапраўна сапсаваны.
Нагадаем таксама, што ў дзень свайго шасцідзесяцігоддзя вядомы віцебскі апазіцыянер атрымаў ліст з пагрозамі ад імя РНЕ. А некалькі тыдняў таму дзяржаўная газета “Віцебскі рабочы” апублікавала за аўтарствам галоўнай рэдактаркі артыкул са здымкамі, на якіх Барыс Хамайда пераапрануўся.
На нашым сайце другі раз невядомыя пакідаюць каментары, у якіх называюць спадару Хамайду камандзірам так званай групы Мірона, але як вядома Барыс Ханонавіч толькі перадаваў журналістам звесткі пра сцягі паведамленыя яму крыніцамі вартымі даверу. Падобна, што пасля таго як у Віцебску цягам бел-чырвона-белага марафону было вывешана больш двух дзесяткаў нацыянальных сцягоў, а Мірон застаўся няўлоўным, у некага пачалася істэрыка, а, магчыма, паляцелі і зорачкі з пагонаў.
Чытайце яшчэ
13 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
26/сакавік/2008 у 13:38
Цікава, спадары праваахоўнікі, а ў нашай унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржаве той (тыя), хто павесіў гэты сцяг, панясе адказнасць за тое, што пашкодзіў прыватную маёмасць чалавека, у дадзеным выпадку ягоны балкон? А як вы пракаментуеце тое, што ў дадзеным выпадку былі парушаны такія артыкулы Канстытуцыі як 28 і 29, дзе прапісана, што кожны мае права на абарону ад ўмяшання ў яго асабістае жыццё, у тым ліку ад замаху на яго гонар і годнасць, а таксама што грамадзянам нашай краіны гарантуецца недатыкальнасць жылля і іншых законных уладанняў?
На мой погляд, гэты сцяг сапсаваў не толькі балкон, але і выгляд дома цалкам. А як да яго несанкцыянаванага з’яўлення аднясуцца супрацоўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі -- сколькі вядома, да гэтага сцягі вывешвалі на ўладных і іншых дзяржаўных будынках з нагоды розных дзяржаўных святаў.
26/сакавік/2008 у 16:24 1
Мне нравится этот флаг. Он ни чем не хуже, бывшего бело-красно-белого. И суть не в тот где какой флаг висит, а в том как живется простым людям под этом флагом. Так вот если, оценить с этой точки зрения соцоально-экономическую ситуацию в стране, то она удовлетворяет большенство населения.
26/сакавік/2008 у 17:03 2
БольшЕнство. Согласен.
26/сакавік/2008 у 17:57 3
БольшЕнство. Оно же БЕШЕНСТВО.
Трымайся Барыс! Паглядзем, што далей у “рнеешным” Вітэбску адчыбуцяць гэтыя су…і.
І што будзе рабіць ЖКГ і міліцыя.
Хай вісіць закат над балотам.
26/сакавік/2008 у 19:09 4
Ирина права. А у Лиса сплошные эмоции.
26/сакавік/2008 у 21:17 5
Проста праз пару дзён будзе балтацца ануча.
І да гэтага будзе набліжацца соцОально-эканамічная сітуацыя у краіне.
Запамятайце гэта. І не кіруйцеся эмоцыямі тов. Генік анд Ірына.
26/сакавік/2008 у 23:56 6
2 Genik
Ирина нехре*а не права.
Если в деревнях молодёжь живёт на пенсии родителей, бабули в транспорт лишний раз не суются -- ведь льготы кто-то отменил! -- а страна после указа №760 за одну новогоднюю ночь обзавелась парой десятков тысяч безработных, то про какую удовлетворительную “соцоально-экономическую ситуацию в стране” можно говорить.
Это конкретные примеры для тех, кто обвиняет Лиса в “сплошных эмоциях”.
26/сакавік/2008 у 23:57 7
2 Genik
Ирина нехре*а не права.
Если в деревнях молодёжь живёт на пенсии родителей, бабули в транспорт лишний раз не суются -- ведь льготы кто-то отменил! -- а страна после указа №760 за одну новогоднюю ночь обзавелась парой десятков тысяч безработных, то про какую удовлетворительную “соцоально-экономическую ситуацию в стране” можно говорить.
Это конкретные примеры для тех, кто обвиняет Лиса в “сплошных эмоциях”.
27/сакавік/2008 у 9:26 8
To Ирина
“Мне нравится этот флаг.”
А мне нет. Флаг это не дело вкуса, это исторический символ, это уважение к истории, к своим предкам. И еще. Есть такая наука -- геральдика. Так вот, по ней ,например, зеленый цвет -- цвет мусульманский. Посмотрите на флаги Ирана, Ирака и т.д. Опять своим путем?!
По-поводу социально-экономической ситуации(читай наличие чарки-шкварки) в стране. Если Вас , как Вы, чисто по женски сказали она “удовлетворяет” , то меня нет.
Во-первых , откуда Вы взяли “большинство”?! Соцопросы? Вы еще вспомните о “выборах” !
Во-вторых, в моем окружении таковых нет. Например, три двоюродных брата работают в России. Семьи здесь. Их это не “удовлетворяет”
Я сам предприниматель. Много знакомых -- предприниматели. “Удовлетворенных” почти нет.
В-третьих. Есть такие цифры: 119 usd и 370usd. Первая -- цена газа за 1000 куб. м для Беларуси , вторая цена для большинства стран Европы. В этой трехкратной разнице уместилось все “Белорусское чудо”. И это далеко не только мое мнение.
Попробуйте ответить мне ” Почем сыр в мышеловке?!”
Вы верите в братские чувства России
На мой взгляд (и не только на мой) наша социально-экономическая ситуация держится на крючке 119usd/1000 м.
Что касается Б. Хамайды.
В ненормальной стране нормальный человек для одних кажется ненормальным для других героем.
По моему , Хамайда просто нормальный человек…
Но не в нормальной стране…
27/сакавік/2008 у 9:38 9
Ирина | [email protected] | IP: 86.57.181.23
Genik | [email protected] | IP: 86.57.181.23
Вы там вызначцеся з полам спачатку, Ірына-Генік. 8)
27/сакавік/2008 у 10:01 10
Mi nastoyatelno rekomenduem prekretit podobnie antisemitskie vihodki!
27/сакавік/2008 у 10:34 11
Тупаваты усякія Іріны-Генікі. Вось і клініць іх ад злобы, што беларусы стаяць за свое , а не маскальскае.
Што беларусы адзначылі СВЯТА ВОЛІ, а не падставілі свае задніцы, як яны з падачкі уладаў.
А Барыс мужны чалавек, які заслугоўвае вялікую пашану.
Пройдзе час і праўда, свабода пераможа.
28/сакавік/2008 у 9:51 12
прапаную прамацаваць каму-небудзь (напрыклад рэдактарцы Віц.рабочага) нацыянальны сьцяг. паглядзець што будзе…
Канстанцін