Конкурс да 1146-годдзя Полацка
Аддзел культуры і аддзел па справах моладзі Полацкага гарвыканкама аб'яўляюць адкрыты гарадскі конкурс «Горад над Дзвіной», прысвечаны 1146-годдзю г.Полацка.
Удзел у конкурсе прымаюць прафесійныя і самадзейныя аўтары (кампазітары, літаратары, мастакі) незалежна ад узросту і месца пражывання. Творы ўсіх жанраў, якія прадстаў-ляюцца на конкурс, павінны быць прысвечаны гораду Полацку і раскрываць тэму мінуўшчыны і сучаснасці Полацка.
Конкурс праводзіцца ў дзвюх узроставых катэгорыях:
1. дзеці і моладзь да 16 гадоў;
2. творцы ад 16 гадоў і старэйшыя.