За 25 і 26 сакавіка на Полаччыне выпала месячная норма ападкаў
Сваімі сюрпрызамі надвор'е нас не абыходзіць. За два дні — 25 і 26 сакавіка — на Полаччыне выпала практычна месячная норма ападкаў 35 мм (норма 36 мм). Снежнае покрыва 26 сакавіка дасягала 17 см. Надзвычайных здарэнняў у раёне не адбылося.
Узровень вады ў Заходняй Дзвіне за апошнія суткі павялічыўся на 15 см. Але выпаўшы снег, як сцвярджаюць спецыялісты МНС, на ўзровень вады кардынальна не паўплывае, і паводкі сёлета не чакаецца.