Народные новости Витебска

Мірон выказаў салідарнасць зняволеным віцяблянам

Бел-чырвона-белы сцяг быў узняты Міронам непадалёк ад пасёлка Кіраўскі пад Віцебскам на высакавольтнай лініі электраперадач напругай 110 тысяч вольт.

Як паведамляе Барыс Хамайда з крыніц вартых даверу стаў вядомы змест цыдулкі, прымацаванай да сцяга: “У гонар Сержука Каваленкі, Алеся Пазняка і Яна Таўпыгі, якія адбываюць адміністрацыйны арышт за ўзняцце бел-чырвона-белых сцягоў у Дзень Волі. Мірон”.