Да “Ночы Ваўкалака” застаўся тыдзень

Застаўся ўсяго адзін тыдзень да адметнай падзеі ў жыцці полацкіх (і ня толькі) аматараў беларускамоўнай рок-музыкі – канцерту-конкурсу “Ноч Ваўкалака”. Нагадаем, што ён пройдзе 6 красавіка ў полацкім гарадскім палацы культуры.

Полаччына – край які сапраўды можа ганарыцца сваёй гістарычнай спадчынай. Немагчыма ўявіць сабе размову пра Беларусь, не нагадваючы імёны славутых князёў Полацка. Але існуе полацкі уладар, які атрымаў вядомасць не толькі як адметны дзяржаўны муж ці палкаводзец, але і як чарадзей. Гэта Усяслаў Брачыслававіч. Сучаснікі верылі, што неба надзяліла Усяслава вечнай душой і магчымасцю пераўтварацца ў сокала ці ў ваўка.

Гэтая легенда і натхніла арганізатараў “Ночы Ваўкалака” на такую назву – як яшчэ адну даніну павагі нашаму знакамітаму земляку.

Калі першая “Ноч Ваўкалака”, якая адбылася ў мінулым годзе, з’яўлялася звычайным канцэртам (аднак у гэтым “звычайным” канцэрце ўпершыню за апошнія тры гады ў Беларусі прынялі ўдзел “ULIS”), то сёлета плануецца зрабіць канцэрт-конкурс, які адбудзецца 6 красавіка ў полацкім гарадзкім палацы культуры.

У праграму “Ночы Ваўкалака” увойдзе конкурсная частка, выступы гасцей фестывалю і вялікі канцэрт хэдлайнераў.

30 сакавіка арганізатарамі былі разгледжаны заяўкі, дасланыя на ўдзел у конкурсе, і абраны гурты, якія будуць змагацца за галоўны прыз (запіс на прафэссійнай студыі гуказапісу ў Менску) на полацкай сцене. Гэта:
РоСтра (Менск)
Алмазны Фронт (Віцебск)
Восьмыдзень (Віцебск)
Акропаль (Смалявічы)
Да!Бл… (в. Нарач Мядзельскага раёну)
“Denial of Life” (Наваполацк)
"Argentum" (Віцебск)

Па-за конкурсам нас чакаюць выступы мясцовага гурта “INDRA” (на суд гледачоў будзе прадстаўлена цалкам новая праграма на вершы полацкай паэткі Леры Сом) і віцяблян “KRIPA”.
Пасля абвяшчэння пераможцаў (іх адбярэ вельмі кампетэнтнае журы) адбудзецца кульмінацыя – выступ сёлетніх рок-каралёў, гурта “Нейра Дзюбель”. Гледачы могуць разлічваць пачуць песні з іх апошняга дыску “Stasi” (лепшы альбом мінулага году) ды старыя хіты.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ