Справа віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча перададзена ў суд

З пракуратуры ў Маскоўскі суд Мінску перададзена справа віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча.

Яго абвінавачваюць у гвалце супраць міліцыянта. Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на адваката Веру Страмкоўскую, пасля азнакамлення з матэр'яламі справы Сяргей Парсюкевіч падаў некалькі скаргаў, але яны не былі задаволены, як не было задаволена і яго патрабаванне дапытаць пацярпелага супрацоўніка міліцыі з дапамогай дэтэктара хлусні. Нагадаем: Сяргей Парсюкевіч знаходзіцца за кратамі з 4 сакавіка па падазрэнні ў збіцці ахоўніка ізалятара на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, дзе Парсюкевіч адбываў арышт пасля мітынгу прадпрымальнікаў. Віцебскаму прадпрымальніку пагражае пакаранне да шасці год пазбаўлення волі. Спадар Парсюкевіч сцвярджае, што насамрэч гэта ён стаў ахвярай міліцэйскага гвалту.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ