У Полацку з’явіўся аўтобус у стылі «БРСМ»

У калектыве РДАУП «Аўтобусны парк №2 г.Полацка» створаны маладзёжны экіпаж для работы на аўтобусе, аформленым у стылі «БРСМ».

3 фотаздымкаў на баках «маладзёжнага» аўтобуса гараджанам усміхаюцца маладыя беларусы, абвяшчаючы: «Будущее Родины Строить Молодым!». Камплект для тэматычнага аздаблення пасажырскага транспарту з Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» у ліку іншых тэрытарыяльных камітэтаў, што працуюць у буйных гарадах, атрымаў і Полацкі гарадскі камітэт ГА «БРСМ». Моладзь аўтапарка аформіла аўтобус, і сёння ён курсіруе па гарадскіх маршрутах. У складзе яго экіпажу — два вадзіцеля, два кандуктары і група тэхнічнага абслугоўваючага персаналу.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ