У пошуках Атлантыды

3 красавіка ў віцебскай музычнай гасціннай прайшло адкрыццё чарговай, ужо трэцяй, выставы “Ў пошуках Атлантыды”. Наведвальнікі змогуць убачыць працы мастакоў Полаччыны, Віцебшчыны, Міншчыны.
Адкрыццё выставы. Фота Сержука Серабро

Праект “Ў пошуках Атлантыды” пачаў сваё існаванне ў 2005 годзе.Ініцыятарамі праекту сталі полацкая паэтка Лера Сом і мастачка Кацярына Мяснікова. Асноўным напрамкам працы з’яўляецца правядзенне пленераў маладых мастакоў, па выніках праводзяцца мастацкія выставы і презентацыі. Галоўная мэта праекту – пошук і падтрымка таленавітай моладзі, навучэнне, дапамога з арганізацыяй выстаў. Дзеля гэтага на пленэры запрашаюцца сталыя мастакі, мастацтвазнаўцы. Таксама наведваюць мастакоў паэты, літаратары, краязнаўцы.

Яшчэ адной мэтай з’яўляецца пашырэнне ведаў гісторыі роднага краю: на пленэрах мастакі не толькі малююць, але і знаёмяцца з гісторыяй мястэчкаў, сустракаюцца з краяз’наўцамі, наведваюць знакавыя, з боку гледжання гісторыі, мясціны.

Звычайна ўзнікае пытанне: а якое дачыненне мае Атлантыда да Беларусі? Самае непасрэднае. Справа ў тым, што Антлантыда тут выступае як сымбаль страчанага, як напамін пра тое, што некаторыя рэчы зыходзяць незваротна.

На выставе наведвальнікі маглі ўбачыць адлюстраванне выяваў Беларускай Атлантыды, якая паволі знікае – хаціны, старыя драўляныя бажніцы, старасьвецкія сядзібы і проста краявіды. І нездарма месцам ладжання мастацкай акцыі стала Друя, дзе дагэтуль захаваліся помнікі даўніны.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ