Выдалі даведачна-інфармацыйны буклет пра Дуброўна
У Дубровенскім райвыканкаме падрыхтавалі да выдання даведачна-інфармацыйны буклет “ Дубровеншчына”. Наклад выдання — тысяча экзэмпляраў.
У буклеце — 70 фота, усе больш людзі, як вялікае багацце гэтай зямлі. У тэксце падкрэслена драматычная гісторыя краю. На працягу дзевяці месяцаў у Вялікую Айчынную вайну тут пралягаў фронт. Палі і лясы былі засеяны мінамі, ад якіх не пазбавіліся поўнасцю да нашага часу.
Буклет цяпер уручаюць разам з Ганаровай граматай тым дубровенцам, хто вызначыўся ў працы.