Б.Хамайду аштрафавалі за распаўсюд незалежнай прэсы
Віцебскі распаўсюджвальнік незалежнай прэсы Барыс Хамайда аштрафаваны на 5 базавых велічынь (175 тысяч рублёў). Адміністратыўная камісія Чыгуначнага раёна Віцебска прызнала яго вінаватым у парушэнні правілаў гандлю друкаванымі выданнямі – распаўсюджванні недзяржаўных газет і часопісаў “у неўстаноўленым месцы”.
14 красавіка Б.Хамайду каля “сіняга дома” затрымалі супрацоўнікі міліцыі. У Чыгуначным РАУСе ў яго канфіскавалі некалькі асобнікаў газет. На пасяджэнне адміністратыўнай камісіі ён прыйсці не здолеў, бо быў хворы, аб чым паведаміў участковаму міліцыянеру. Пастанову аб вынясенні штрафу вынеслі без ягонай прысутнасці.