У Полацку назначаны новыя кіраўнікі

Полацкі цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур, РУП «Полацкая фабрыка мастацкіх вырабаў «Сафія» і прадпрыемства «Полацкія электрасеткі» ўзначалілі новыя кіраўнікі.

Полацкі гарвыканкам, разгледзеўшы хадайніцтва аддзела культуры, даў згоду на назначэнне на пасаду дырэктара Полацкага цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур Валянціны Іосіфаўны Крук. Дагэтуль В.І. Крук працавала намеснікам дырэктара Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Полацка.

На пасаду дырэктара РУП «Полацкая фабрыка мастацкіх вырабаў «Сафія» гарвыканкам узгадніў кандыдатуру Аляксандра Фёдаравіча Мішэніна. У мінулым А.Ф.Мішэнін працаваў намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў», месца папярэдняй работы — генеральны дырэктар ТАА «РосБел Полоцк Агро». Дырэктарам «Полацкіх электрасетак» прызначаны намеснік дырэктара прадпрыемства Ягор Ягоравіч Кнацько.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ