Народные новости Витебска

У Полацку з’явіцца свая “Лінія Сталіна”

Новы музей “Поле ратнай славы” з’явіцца ў Полацку. Ён можа стаць філіялам музейнага комплекса пад адкрытым небам “Лінія Сталіна”.

Мяркуецца, што да існуючых двух ДОТаў – часткі абарончай паласы Полацкага ўмацаванага раёна, які ўваходзіў у склад так званай Лініі Сталіна, – дададуць яшчэ некалькі рэканструіраваных агнявых кропак і выставу тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны. У вёсцы Гомель, якая знаходзіцца паблізу, размесціцца экспазіцыя, прысвечаная абаронцам Полацка – салдатам 22-й арміі, якія абаранялі горад у чэрвені-ліпені 1941 года.

Паводле БелТА.