Віцебскае кіраўніцтва адпрацавала суботнік на будоўлі радзільні

Сёння ў Беларусі прайшоў агульнарэспубліканскі суботнік. Кіраўнікі Віцебска і вобласці на чале з губернатарам Уладзімірам Андрэйчанкам з самай раніцы працавалі на рэканструцыі радзільнага дома №1 на праспеце Чарняхоўскага. Працавалі яны ўдарна, не зважаючы на ранішні дождж...

Праца, у якой удзельнічалі студэнты, школьнікі і практычна ўсе супрацоўнікі дзяржаўных арганізацый і устаноў, ішла сёння на розных пляцоўках, будоўлях, у скверах, парках і іншых месцах, якія даўно патрабалі добраўпарадкавання. Усяго ў суботніку  ўдзельнічала каля 63 тысяч віцябчан. Некаторыя віцебскія людзі правялі гэту суботу на працах у Оршы, якая рыхтуецца да "Дажынак" і пераўтварылася ў суцэльную будоўлю.

Палова сродкаў, заробленых на суботніку, будуць накіраваны ў рэспубліканскі бюджэт. Астатнія 50% пойдуць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячых медыцынскіх устаноў Віцебскай вобласці. У прыватнасці, на набыццё рэанімабіляў. Адна такая “рэанімацыя на колах” каштуе каля 120 тысяч еўра.

Меткі:

Чытайце яшчэ