Народные новости Витебска

У Віцебску асвяцілі Цэнтр “Задзвінне”

Учора ў Віцебску прайшло асвячэнне Цэнтра народных рамёстваў і мастацтваў “Задзвінне”. Гэта падзея прайшла ў межах шостага абласнога Велікоднага фестываля, які гэтымі днямі праходзіць у нашым горадзе. Распавядаюць, што пад часткай будынка Цэнтра “Задзвінне” раней знаходзіўся фундамент храма XVI стагоддзя.

У гэты ж дзень у “Задзвінні” адкрылася выстава “Божы свет вачыма дзяцей”. У ёй удзельнічаюць больш за 250 чалавек з розных устаноў культуры Віцебшчыны. У экспазіцыі прадстаўлены самыя разнастайныя творы – пано, велікодныя яйкі, малюнкі, вышыўка, невялічкія будынкі храмаў, зробленыя дзіцячымі рукамі. Выстава будзе працаваць да канца траўня.