У Оршу даставяць мошчы святога князя Аляксандра Неўскага

Мошчы святога князя Аляксандра Неўскага на працягу траўня будуць дастаўлены ў Оршу. У Беларусі яны пабываюць яшчэ ў трох гарадах – Мінску, Гомелі і Бабруйску.

З 10 траўня святыня вандруе па гарадах цэнтральнай часткі Расіі: яна пабывае ў Туле, Разані, Тамбове, Ліпецку, Варонежы, Белгарадзе, Курску, Арле, Бранску і Смаленску. Затым мошчы перавязуць у беларускую сталіцу.

Прынясенне машчэй з’яўляецца часткай двухгадовай грамадскай дабрачыннай праграмы “Аляксандр Неўскі”, якую ініцыявалі Фонд Андрэя Першазваннага і Цэнтр нацыянальнай славы Расіі сумесна з Маскоўскім патрыярхатам у межах падрыхтоўкі да святкавання ў 2012 г. 800-годдзя з дня нараджэння святога князя, паведамляе БелТА.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ