У Віцебску праходзіць выстава мастака, які пры жыцці заслужыў бюст
У Віцебску ў музеі “Цэнтр сучаснага мастацтва” 16 траўня адкрылася выстава аднаго са старэйшых віцебскіх творцаў – сябра “Беларускага саюза мастакоў” Уладзіміра Вітко, прымеркаваная да яго 75-гадовага юбілею. У эспазіцыі прадстаўлены жывапіс і інталяцыі, створаныя майстрам за апошнія гады.
Філасофская напружанасць думкі мастака адлюстравана ў ягоных інсталяцыях “Мелодыя”, “Лён”, а таксама ў жывапісных палотнах “Мой крыж”, “Сусвет”, “Выкраданне”, “Жывая клетка”, “У чорным прасторы”, “Выбух”, “Барацьба з д’яблам”, “Вараннё” і іншых. Адну з прац, створаную ў 2005 годзе, мастак прысвяціў вядомаму беларускаму пісьменніку Васілю Быкаву. На ёй аўтар “Знака бяды” паказаны ў вобразе челавека, які трымае на сваіх плячах быка-волата. У экспазіцыі таксама прадстаўлена праца “Белыя воблакі” – так вобразна мастак называе пражытыя гады. В 2001 годзе ён напісаў аднайменную аўтабіяграфічную кнігу.
На адкрыцці выставы з юбілейнай датай мастака павіншавалі яго калегі, а таксама начальнік аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама Віктар Кібісаў. Ён адзначыў, што праца У.Вітко «пастаянна заўважна ў Віцебску». Старшыня абласнога аддзялення «Беларускага саюза мастакоў» Алег Скавародка ўручыў юбіляру ганаровую грамату «За значны ўклад у развіццё беларускага мастацтва».
Аднак самы незвычайны падарунак аўтару выставы падрыхтаваў віцебскі скульптар Валерый Магучы. Ён зрабіў бюст У.Вітко, які і ўпрыгожыў экспазіцыю юбіляра.
Уладзімір Вітко нарадзіўся 10 траўня 1933 года ў вёсцы Грэск Слуцкага раёна Мінскай вобласці. У 1960 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, праз год пераехаў у Віцебск, дзе працаваў мастаком спачатку на фабрыцы «КІМ», затым на шаўковым камбінаце, а ў 1968 годзе перайшоў у Віцебскія мастацка-вытворчыя майстэрні. З’яўляецца пастаянным удзельнікам абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў з 1963 года. Творы У.Вітко захоўваюцца ў музеях Беларусі, Польшчы, у дырэкцыі выстаў Мастацкага Фонда Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях ў Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Італіі.