Народные новости Витебска

“Ліцвінская дуда” ля ратушы

Міжнародны дзень музея ў Віцебску адсвяткавалі "сярэднявечнай дыскатэкай". Імпрэзу пад назвай "Ліцвінская дуда" зладзілі тры мясцовых клубы гістарычнай рэканструкцыі - "Паўночная вежа", "Нагльфар" "Таліён". На пляцоўцы ля абласнога краязнаўчага музэя члены клуба дэманстравалі сярэднявечныя танцы, а акампаніраваў ім гурт "Стары Ольса".

Музыкі заехалі ў Віцебск па дарозе на полацкі фестываль спецыяльна, каб паўдзельнічаць у імпрэзе. Шматлікія гледачы не толькі з захапленнем глядзелі , як хлопцы і дзяўчаты ў старажытных касцюмах выконвалі танцы часоў Вялікага Княства Літоўскага, але і сам мелі магчымасць далучыцца да іх: напрыканцы імпрэзы ўсім жадаючым прапанавалі навучыцца некалькім старажытным танцам. На наступны год "Паўночная вежа" плануе паказаць сапраўдны рыцарскі турнір, а таксама ў планах члена ў клуба падрыхтаваць імпрэзу для "Славянскага базару-2009".