У гарадах Віцебшчыны могуць з’явіцца “тэрыторыі без алкаголю”

Упраўленне унутраных спраў Віцебскага аблвыканкама мае намер выступіць з ініцыятывай аб стварэнні ў гарадах вобласці зон, дзе будзе забаронена ўжыванне спіртных напояў, у тым ліку піва. У Віцебску такімі месцамі могуць стаць набярэжная Заходняй Дзвіны, парк Фрунзэ і плошча Перамогі.

У іншых гарадах рэгіёна такія зоны вызначаць мясцовыя ўлады. Як піша абласная газета “Народнае слова” са спасылкай на начальніка ўпраўлення прафілактыкі УУС аблвыканкама Уладзіміра Пранько, ёсць спадзеў, што адпаведнае рашэнне аблыванкама дапаможа навесці парадак у найбольш масавых месцах адпачынку, дзе моладзь на падпітку не толькі пакідае смецце, але і ўчыняе бойкі.

Меткі:

Чытайце яшчэ