Коласаўцы прымуць удзел у тэатральным фестывалі “Смоленский ковчег”

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прыме ўдзел у міжнародным тэатральным фестывалі “Смоленский ковчег”, які пройдзе ў Смаленску з 11 па 16 чэрвеня. Віцебскія артысты адзіныя, хто прадставіць на суд журы і расійскіх тэатралаў спектакль на беларускай мове.

Коласаўцы выступяць у дзень адкрыцця фестываля, 11 чэрвеня. Яны прадставяць свой новы спектакль “Дадому” (танец ночы ў двух дзеях) па п’есе Алены Паповай. Супернікамі віцебскіх артыстаў на фестывалі будуць тры калектывы з Расіі – Разанскі дзяржаўны абласны тэатр драмы імя А.Астроўскага, Бранскі абласны тэатр драмы імя А.Талстога, Смаленскі дзяржаўны драматычны тэатр імя А.Грыбаедава, а таксама два беларускіх – Гомельскі і Магілёўскі абласныя драматычныя тэатры.

“Смоленский ковчег” праводзіцца ўпершыню, і, магчыма, стане для нашых геаграфічных суседзяў традыцыяй. Фестываль плануюць праводзіць кожныя два гады. У перспектыве яго ўдзельнікамі могуць стаць не толькі тэатры з Беларусі і Расіі, але і з Украіны і Балгарыі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ