Анжаліка Агурбаш атрымала знак “За заслугі перад Полацкам”
Спявачка Анжаліка Агурбаш ўганаравана знакам “За заслугі перад Полацкам”. Артыстку ўзнагародзіў мэр горада Уладзімір Тачыла падчас урачыстасцяў з нагоды 1146-годдзя Полацка, якія прайшлі ў мінулыя выходныя.
Спявачка разам са сваім мужам Мікалаем, расійскім бізнэсоўцам, зрабіла ўнёсак у аднаўленне срэбранай ракі, у якой захоўваюцца мошчы святой Еўфрасінні Полацкай.