Народные новости Витебска

У Глыбокім у чацвёрты раз пройдзе фестываль “Magnificat”

У Глыбокім 17-21 чэрвеня адбудзецца IV Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnificat-2008”. У ім прымуць удзел рэжысёры з 14 краін свету: Беларусі, Грузіі, ЗША, Італіі, Канады, Латвіі, Лівана, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Харватыі і Швейцарыі.

Урачыстае адкрыццё запланавана на 18 чэрвеня. Прагляд конкурснай праграмы будзе праходзіць на працягу чатырох дзён у Глыбоцкім гарадскім Цэнтры культуры, журы пачне працаваць ужо ў першы фестывальны дзень, 17 чэрвеня.

На сёлетнім “Magnificat” таксама адбудзецца экскурсія з наведваннем музея ў вёсцы Удзела, паездка у вёску Івесь, дзе пройдзе свята кіно, і вандроўка ў вядомую на ўсю Беларусь вёску Мосар.

20 чэрвеня запланаваны экскурсія па Глыбокім і ў мемарыяльны комплекс “Барок”, а таксама канцэрт народнага камернага хору Глыбоцкага ГДК. У дзень закрыцця фестывалю, 21 чэрвеня, у Троіцкім касцёле ў Глыбокім пройдзе святая імша.