Для Оршы выбіраюць сімвал

Пытанне аб сімвале Оршы абмяркоўвалася на выязным пасяджэнні рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы да правядзення фестывалю-кірмаша “Дажынкі-2008”. Ягоны старшыня, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза перакананы, што будучая сталіца “Дажынак” абавязкова павінна мець уласны сімвал, як, напрыклад, Бабруйск, які напярэдадні фестывалю атрымаў памятны знак – фігурку бабра.

Калі бабруйчанам не было чаго ламаць галаву над гэтым пытаннем (сімвал узялі з назвы горада), то аршанцам трэба будзе добра параскінуць мазгамі. Пакуль што прагучалі прапановы, што сімвалам горада на Дняпры можа стаць лён або чыгуначнік. Як вядома, Орша з’яўляецца буйнейшым чыгуначным вузлом Беларусі. Тут таксама працуе буйнейшае ў краіне ільнокамбінат.

У выніку, як паведамляе БелТА, Іван Бамбіза даручыў Міністэрству культуры ўнесці свае прапановы па памятных знаках Оршы.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ