Сёння споўнілася 84 гады з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. На ягонай радзіме – у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна – праходзіць творчая акцыя з удзелам сваякоў і сяброў Васіля Быкава. Сярод іх прысутнічае народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.
У праграме памятных мерапрыемстваў – выступ пісьменнікаў і мастакоў, наведванне музея-сядзібы В. Быкава, прэзентацыя дакументальнага фільма рэжысёра Уладзіміра Коласа “Галерэя Ады”, канцэрт з удзелам беларускіх бардаў.
Як раней паведамлялі “ННВ”, у абласным цэнтры ў драмтэатры імя Я.Коласа сёння адбудзецца вечарына, прысвечаная памяці літаратара.