Адкрыты чэмпіянат Беларусі па верталётным спорце прайшоў у мінулыя выходныя на базе Віцебскага аэраклуба ДТСААФ. У ім прымалі ўдзел 9 экіпажаў з трох краін – Беларусі, Расіі і Украіны. Спаборнічалі яны на верталётах Мі-2.
Кожны экіпаж у складзе двух чалавек выконваў па чатыры практыкаванні – “развозка грузаў”, “малая вышыня”, “маршрут” і “слалам”. Апошняе практыкаванне – адно з самых відовішчных: праз 12 варот на зямлі спартсмены праводзілі вядро з вадой на фале даўжынёй 11 метраў. Затым вядро трэба было паставіць у цэнтр стала.