Міліцыянеры набываюць цацкі

Абласное упраўленне ўнутраных спраў стала ініцыятарам правядзення акцыі «Міліцыя — дзецям”. Пасля чаго раённыя аддзелы ўнутраных спраў Віцебшчыны з цацкамі і адзеннем для малых сталі наведвацца ў дзіцячыя прытулкі і сем'і, дзе неабходна дапамога.

Міліцыянеры Дубровенскага раённага аддзела ўнутраных спраў з падарункамі наведалі сям'ю ў вёсцы Калінаўка, дзе жанчына аднавілася ў мацярынскіх правах і цяпер намагаецца падняць дваіх малых дзяцей. У міліцыі ёй дапамаглі ўладкавацца на працу, апекаваліся, каб сельгаспрадпрыемства, у складзе якога веска, забяспечыла жанчыну жыллем.

Пакуль жанчына трымаецца цвярозага ладу жыцця і жыве ў клопатах пра дзяцей. Праўда, заробку, які мае ў весцы, на пражыванне з двумя малымі яўна не хапае. Але цяпер есць хоць апека міліцыі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ