У Полацку пабудуюць цэнтр веславання і новы дзіцячы садок
Комплекснай праграмай развіцця горада Полацка на 2008-2012 гады прадугледжваецца будаўніцтва і рэканструкцыя шэрагу аб'ектаў сацыяльнага прызначэння.
Па заказу камунальнага унітарнага прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва г.Полацка» распрацоўваецца дакументацыя на будаўніцтва цэнтра веславання па вул.Ніжне-Пакроўскай, дзіцячага садка на 200 месцаў у мікрараёне «Аэрапорт». А таксама — на рэканструкцыю наступных аб'ектаў: «Домік Пятра I», прыбудова да дзіцячай мастацкай школы пад стаматалагічную паліклініку, Гасцінічны комплекс «Славянскі», спорткомплекс з дзіцяча-юнацкай школай алімпійскага рэзерву. Работы на будоўлі цэнтра веславання павінны пачацца ў III квартале бягучага года.