Народные новости Витебска

Віцебскія вынаходнікі працуюць разам з замежнікамі

Машыну па ачышчэнню палёў ад камення сканструявалi спецыялiсты маторарамонтнага завода разам з фiнскiмi iнжынерамi.

Як паведамляе газета “Рэспубліка”, доследны варыянт праходзiць выпрабаваннi на вiцебскiх землях. Пасля адпаведных дапрацовак машына будзе пастаўлена на канвеерную вытворчасць. Паводле інфармацыі “Рэспублікі”, на заводзе таксама плённа працуюць разам з нямецкімі канструктарамі. Прынамсі, быў здзейснены сумесны праект па стварэнню камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў.