У Віцебску можна было назіраць гало
30 чэрвеня каля шасці гадзін вечара ў небе над Віцебскам можна было назіраць цікавую атмасферную з’яву — гало.
Гало звычайна з’яўляецца вакол сонца або месяца, часам вакол іншых моцных крыніц святла. У большасці выпадкаў гэтая з’ява выклікаецца ледзянымі крышталямі ў перыстых аблоках на вышыні 5-10 км ў верхніх слаях трапасферы.