Жарты з кваснымі бочкамі
Адміністрацыя Полацкага кансервавага завода зафіксавала ўжо два факты варварскіх учынкаў у адносінах да маёмасці прадпрыемства — квасных бочак.
У Наваполацку аматары бязглуздых жартаў зацягнулі бочку ад магазіна «Детский мир» у двор, спрабавалі яе ўзламаць. У другім выпадку бочку штурхнулі з прыступак ад полацкага магазіна «Фрыдрыхсхафен». Навучаныя горкім вопытам, работнікі прадпрыемства напярэдадні Купалля ўбралі ўсе бочкі на сваю тэрыторыю, каб зберагчы іх ад пашкоджвання.