На Полаччыне распачалі жніво
Першымі на Полаччыне распачалі сёлета жніво працаўнікі дзяржаўнага прадпрыемства «Астроўшчына». Цяпер у камбайнераў самая гарачая пара. У гаспадарцы пасеяна больш за 1 600 гектараў зерневых і зернебабовых.
Падрыхтаваны да работы чатыры камбайны. 3 дня на дзень павінны паступіць у адрас гаспадаркі яшчэ два «КЗС-10К». Іх бяруць па лізінгу. «Першы ўзнос, — як падкрэсліў дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксей Румо, — праплачаны».
Сяльчане, канечне, спадзяюцца на новую тэхніку, але з першых дзён уборкі працуюць па поўнаму графіку. Работа заканчваецца, калі падае раса. Па іншаму не атрымоўваецца. Гэта жніво, святая пара для кожнага сапраўднага селяніна.
У суботу ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах Полаччыны пройдуць жніўныя святы «Зажынкі».