У Талачынскім раёне металічны бум
На прыемны пункт Талачынскага райспажыўсаюза жыхары горада і раёна актыўна здаюць металалом. Сёлета з пачатку года ужо здалі звыш тысячы тон выкарыстанага металу.
Такая актыўнасць у жыхароў праявілася ў гэтай справе пасля таго, як павялічылі закупачныя цэны на лом. Апрача таго прыемны пункт стаў працаваць рэгулярна і расплачваюцца са здатчыкамі своечасова. Тым самым райспажыўсаюз стаў канкурэнтам прыватным прыемным пунктам.