Міліцыянты забыліся на Мірона?
Як паведамляе Радыё Свабода, у Віцебску, амаль што ў цэнтры горада, на даху дома №31 на рагу вуліц Багдана Хмяльніцкага і Жасткова з мінулай начы лунае бел-чырвона-белы сцяг.
Радыё Свабода спасылаецца на старэйшага віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайду, які сцвярджае, што з крыніц, вартых даверу, яму вядомы змест прымацаванай да сцяга цыдулкі. На гэты раз Мірон выражае “салідарнасць з братнім народам Грузіі”. Чаму міліцыянты не здымаюць сцяг – невядома. Малаверагодна, што яны проста не заўважылі забаронены сымбаль – ён вывешаны недалёка ад плошчы Перамогі, і патрульныя раз-пораз праязжаюць міма. Не выключана, што праваахоўчыя органы атрымалі нейкія ўказанні не чапаць Міронавы сцягі. Мабыць, для паляпшэння іміджу?