Народные новости Витебска

“GO-FEST¬–2008” у Віцебску

У межах рэспубліканскага прэзентацыйнага тура “A-ONE-Беларусь” моладзевы альтернатыўны музычны фестываль “У межах рэспубліканскага прэзентацыйнага тура “A-ONE-Беларусь” моладзевы альтернатыўны музычны фестываль “GO-FEST Альтернатива есть!” дакрочыў да Віцебска. У мясцовых аматараў альтэрнатыўнай музыкі з’явілася цудоўная магчымасць сустрэцца з лепшымі прадстаўнікамі гэтага кірунку 3 верасня ў самым вялікім клубе Беларусі – “Энергія”. Іх чакаюць пяць гадзін драйву ад гуртоў STIGMATA (Санкт-Пецярбург), RASTA (Гомель), IКONA (Магілёў), 5DIEZ (Віцебск-Масква), TRAKTOR BOWLING (Масква).

Упершыню фестываль “GO-FEST” прайшоў у Мінску і Гомелі ў 2005 годзе, і кожны раз ён збіраў больш за тысячу фанатаў сучаснай рок-музыкі.

У Віцебску таксама чакаецца грандыёзная колькасць аматараў альтэрнатывы.
Канцэрт гурта STIGMATA, што адбыўся тут у сакавіку 2008 года, прайшоў з аншлагам – больш за 900 чалавек у зале. На “GO-FEST” гэты адзін з самых запатрабаваных сучасных хардрокавых калектываў Расіі будзе хэдлайнерам.

Гурт TRAKTOR BOWLING існуе з 1996 года, аднак за дату пачатковага адліку прынята браць 2004 год, калі ў складзе групы з’явілася вакалістка Лу. Для калектыву характэрны сацыяльна накіраваныя тэксты, экстрымальная хардкоравая музыка. За больш чым 10-гадовую гісторыю дыскаграфіі і канцэртнай дзейнасці гурт паспеў стварыць сабе імя і кола фанатаў, у тым ліку і ў Віцебску. Па неафіцыйных звестках, гэта апошні тур TRAKTOR BOWLING.

Адкрываць канцэрт будзе віцебскі altmetal калектыў, які зарабіў сабе папулярнасць у Маскве, – KUKTOOZ. Аляксей Тоцкі, яго ўдзельнік (нойз-бокс), паабяцаў, што KUKTOOZ прадэманструе ў сваім сэце новыя электронныя “фішкі”. Калектыў, па словах Аляксея, чакае цёплага прыёму ад сваёй любімай віцебскай публікі і яркага шоў ад гасцей.