4 самагубствы за дзень

Усяго толькi за адзiн дзень у Вiцебскай вобласцi зарэгiстраваны чатыры факты самагубствы.

У Оршы павесiлася 94-гадовая пенсiянерка, а ў Лёзненскiм раёне — 52-гадовы беспрацоўны, У Вiцебску на тэхнiчным паверсе жылога дома павесiўся 55-гадовы беспрацоўны. Таксама ў абласным цэнтры ў нумары гасцiнiцы сябе зарэзаў яшчэ адзiн беспрацоўны — 26-гадовы госць горада з другога абласнога цэнтра. Ён, дарэчы, пакiнуў перадсмяротную запiску. Віцебшчына, дарэчы, мае пазіцыі лідэра па колькасці самагубстваў у рэспубліцы, паведамляе “Звязда”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ