У Полацку з’явіўся новы Дом быту
Жыхарам мікрараёна «Спаскі гарадок» у Полацку цяпер няма патрэбы выязджаць у горад, каб карыстацца паслугамі цырульніка. Па вуліцы Школьнай, 8 адчынілася новая цырульня з мужской і жаночай заламі. З'явілася і магчымасць здаць абутак у рамонт.
Цяпер жыхарам мікрараёна аказваецца цэлы комплекс паслуг: яшчэ і па мыццю бялізны, чыстцы дываноў, хімчыстцы, рытуальныя. А будынак былой пральні пасля рэканструкцыі стаў Домам быту. Як зазначыла дырэктар ААТ «Полацкбыт» Надзея Коршун, набліжаць паслугі да кліентаў -- галоўная стратэгія полацкіх бытавікоў. На кожнага жыхара Полацка за 8 месяцаў бягучага года аказана бытавых паслуг на суму звыш 20 тысяч рублёў.