Выйшла паштовая марка з гербам Віцебска
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі 15 верасня ўвяло ў зварот паштовую марку наміналам 600 рублёў з выявай герба Віцебска.
Яна надрукавана накладам 40 тысяч асобнікаў. У дзень выхаду маркі на Аблпошце праводзілася спецыяльнае яе гашэнне на канверце першага дня. Мастак маркі і аўтар штэмпеля спецыяльнага гашэння — Ігар Бубен.
Герб Віцебска з’яўляецца гісторыка-геральдычным помнікам Беларусі, а марка з яго выявай — пятнаццатая ў філатэлістычнай серыі "Гербы гарадоў Беларусі".