У Наваполацку з’явіўся новы аўтобусны маршрут
На гэтым тыдні прыемнай навіной для многіх жыхароў Полаччыны стала ўвядзенне аўтатранспартным прадпрыемствам №6 г.Наваполацка новага маршруту – 10 «А».
Аўтобус, пазначаны гэтай лічбай і літарай, адпраўляецца з Падкасцельцаў, рухаецца па вул.Маладзёжнай да перакрыжавання з вул.Калініна і далей — па маршруце звычайнай «дзесяткі». 3 Полацку – па гэтым жа шляху. Такім чынам, з'явілася доўгачаканая магчымасць на працягу працоўнага тыдня трапляць адным рэйсам з раёна наваполацкай новабудоўлі ў цэнтр Полацка і абратна. У гадзіну «пік» інтэрвал руху аўтобусаў па новым маршруце складае 30 хвілін, у іншы час — каля гадзіны.